“Неба” Аляксандра Сільвановіча

|

“Сонца”, “У небе”, “Анёл”, “12 месяцаў” – гэтыя ды іншыя працы адкрываюць містычны свет таемных сфераў Аляксандра Сільвановіча.

 

Сярод іх частка напісаная адмыслова для праекту “Неба” за апошнія два гады, частка – яшчэ ў далёкія 90-я.

 

Арыгінальныя карціны Сільвановіча нагадваюць ці тое арнаменты, ці тое піктаграмы, а часам нават дзіцячыя малюнкі.

 

Мова сімвалаў – акурат той спосаб, які дапамагае мастаку ўзвысіць зямное да нябёснага.

 

Фотаздымкі з выставы глядзіце ў матэрыяле У Гродне адкрылася выстава да юбілею Аляксандра Сільвановіча

Бліжэй пазнаёміцца з сусветам міфаў і казак, увечненых мастаком на халсце альбо дрэве, наведвальнікі змогуць у гарадзенскай выставачнай залі па вул. Ажэшкі да 14-га чэрвеня.

 

А мы пакуль прапаноўвае зрабіць кароткае віртуальнае падарожжа па выставе.