Праязны новага пакалення

|

З дапамогай бескантактавай карткі можна будзе прайсці не толькі ў метро, але і аплаціць праезд у гарадскім наземным транспарце. Абраныя аўтобусы і тралейбусы ўжо рыхтуюць да абсталявання спецтэрміналамі, якія змогуць счытваць інфармацыю з праязных новага пакалення. Пасля паднясення карты да счытвальнай прылады, яно вылічыць з аплатнага рахунку суму за праезд і аўтаматычна выдасць папяровы чэк. Кошт стацыянарнага тэрмінала каля 1.8 млн руб.

Дарэчы, калі на прыпынку з’явяцца кантралёры, а пасажыр не паспеў правесці праязным па тэрмінале, то ён аўтаматычна пераходзіць у разрад «зайца». На час працы брыгады кантралёраў тэрмінал заблакуецца.