![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000046615.jpg)
У Гродне адзначылі дзень памежніка
Сцягі і зялёныя бярэты ў гэты дзень мільгалі каля гарадскіх фантанаў, летніх кафэ ды проста на вуліцах. Як звычайна ў такія святы, шмат памежнікаў самых розных узростаў сабраліся ў парку Жылібера.
Па-свойму дзень памежніка адзначылі дзеці і моладзь: на Савецкай плошчы выстраілася вялікая чарга за “халяўнай” кока-колай.
Праўда, колу любяць не толькі дзеці.