![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000046813.jpg)
У Гродне бегалі “за мір”
Гэта былі ўжо восьмыя легкаатлетычныя спаборніцтвы ў Беларусі, якія праводзяцца ў межах міжнароднага Алімпійскага дня бегу.
Месцам правядзення мерапрыемтва быў абраны Каложскі парк, дзе працягласць кальцавой трасы складае каля двух кіламетраў. Спаборніцтвы праводзіліся на дыстанцыях 10, 4 і 2 кіламетры. Перад пачаткам асноўнай праграмы адбыўся VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкама (мужчыны 1 км, жанчыны 500 метраў).
Цікавосткамі сёлетняга прабегу стала выкарыстанне сучасных сродкаў для электроннага хронаметражу і фірмовых нумароў з чыпамі. Таксама ўпершыню кожны жадаючы мог набыць фірмовую бегавую футболку з сімволікай прабегу.
Арганізатарамі мерапрыемства выступалі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Гродненскай вобласці.