Горад у здымках: 4 чэрвеня 2015

| Без катэгорыі

Сённяшні будні і па сапраўднаму летні дзень радуе нас не толькі добрым надвор’ем, але і мноствам турыстаў.

Гарадзенскiя каталікі рыхтуюцца да традыцыйнага хрэснага ходу. Урачыстасць пачнецца а 18 гадзіне набажэнствам ў Фарным касцёле. Прыкладна праз гадзіну вернікі пойдуць хрэсным ходам ад Фары па вуліцах Карла Маркса, Маладзёжнай, Парыжскай Камуны, а затым праз стары мост да Францішканскага касцёла.