Першы пайшоў: цяпер у Балгарыю можна ляцець самалётам з Гродна
Рэйсы з Гродна ў курортную краіну будуць выконвацца па тры разы на месяц летам і адзін раз на месяц восенню. Некаторыя турагенцтвы Гродна не выключаюць, што ў будучым годзе з Гродна можна будзе даляцець і да турэцкіх курортаў.
Сума квiтка на самалёт прыстойная, але заказваць трэба загадзя, бо палётная праграма з Гродна ў Бургас пачалася ўжо з вясны. Самалёты будуць лятаць тры разы ў месяц, праз 10-11 дзён. У Балгарыі больш за дзесяць розных марскіх курортаў. Але беларусы часцей за ўсё аддаюць перавагу “Сонечнаму Берагу” і “Залатым пяскам”.
Пасажырскія перавозкі ўзяла на сябе “Белавія”. Адкрыццё падобнага авіярэйсу ініцыяваў адзін з найбуйнейшых тураператараў. Гэта абумоўлена тым, што балгарскi кірунак вельмі папулярны ў гарадзенцаў. Лятаць у Балгарыю будуць на Boing 737-300 умяшчальнасцю 148 пасажыраў. Такіх самалётаў у паветраным флоце “Белавія” дзевяць. Што тычыцца цэн, то яны будуць фармавацца перавозчыкам сумесна з тураператарам і ўключацца ў пакет турыстычных паслуг.
Нягледзячы на тое, што аэрапорт прылёту – Бургас, турысты могуць адправіцца на любы з курортаў Балгарыі.
Таксама з 9 чэрвеня “Белавія” аднаўляе рэгулярныя рэйсы па маршруце Калінінград-Гродна-Калінінград. CRJ-200, які месціць 50 пасажыраў, будзе лятаць двойчы на тыдзень па аўторках і пятніцах. Вылет з Гродна ў 11.30. Працягласць палёту – 30 хвілін. Начальнік Гарадзенскага філіяла РУП па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху “Белаэранавігацыя” Анатоль Купрашэвіч падкрэслівае, што пры падарожжы ў Калінінград авіятранспартам не патрэбна шэнгенская віза, што значна спрашчае працэдуру афармлення праязных дакументаў.