“Адлер Мангейм”: знаёмімся з першым супернiкам “Нёмана” у Лізе Чэмпіёнаў
Ужо зусім хутка, 21 жніўня, гарадзенская каманда прыме ўдзел у хакейнай Лізе Чэмпіёнаў. І згодна з лёсаваннем першым супернікам “Нёмана” будзе чэмпіён Нямеччыны – «Адлер» з горада Мангейм.
“Adler” у перакладзе з нямецкага гэта “арол”. Уласна, гэтая птушка і з’яўляецца сімвалам клуба з мястэчка Мангейма, колькасць насельніцтва якога практычна набліжана да беларускага Гродна (па дадзеных wikipedia.org: 313174 чалавек – Мангейм, 357878 – Гродна).
align=”” alt=”Адлер Мангейм, ЛЧ” width=”515″ height=”343″ >
Уладзімір Кульбіцкі – гарадзенскi спартовы агляднiк:
– У цэлым, калі глядзець з боку заўзятара, лёсаванне для “Нёмана” проста шыкоўнае. Не, супернікі не слабыя. У Лізе чэмпіёнаў такіх няма па азначэнні, але слабей, чым маглі б быць. Гэта значыць, па факце мы можам разважаць пра шанцы прайсці далей. Апыніся ў партнёрах па групе шведы або тыя ж швейцарцы, не будзем крывіць душой, гэтыя гульні былі б фармальнасцю.
“Адлер” – чэмпіён Германіі, гэтым усё сказана. Каб судзіць аб узроўні чэмпіянату можна ўспомніць той факт, што ў суперфінале кантынентальнага кубка ў саперніках у “Нёмана” быў клуб з другой нямецкай лігі, “Фiштаун”. Акрамя самой спартыўнай складаючай ў немцаў проста фантастычна працуе маркетынг, высокі ўзровень арганізацыі матчаў. Калі праглядаеш відэа з хатніх матчаў “арлоў”, мурашкі па скуры ад таго, што дзеецца на трыбунах.
Хакейны клуб “Мангейм” быў створаны яшчэ ў даваенны час. Пасля вайны на працягу дваццаці гадоў “арлы”, блукаючы ад другой да трэцяй нямецкай лізе, так і не змаглi дамагчыся сур’ёзных поспехаў. Аднак ў 1976 годзе клуб з Мангейма стаў лічыцца прафесійным. У 1980 годзе каманда заняла шостае месца ў першай Бундэслізе. Праз год “арлы” заваявалі залатыя медалі чэмпіянату.
У 1981 Бундэсліга была пераведзена на сістэму плэй-оф. Згуляўшы ў перыяд з 1981 года па 1996 ў шасці фіналах, “Мангейму” дасталося наступнае чэмпіёнства толькі ў 1997 годзе.
Варта падкрэсліць, што вясной 1994 года каманда з Мангейма была на мяжы знікнення, даўгі каманды ўзраслі да васьмі мільёнаў нямецкіх марак, з-за чаго клуб пакінулі зоркі. У 1995 быў ператвораны нямецкі чэмпіянат, які стаў называцца DEL-лігай. Каманда “Мангейм”, выбраўшыся з крызісу, набыла канчатковую назву “Adler Mannheim” і праз два гады стала чэмпіёнам.
З 1994 года дзеючы чэмпіён Германіі станавіўся шэсць разоў пераможцам DEL-лігі (1997, 1998, 2001, 2007 і 2015).
Сяргей Юдзiн – гарадзенскi спартовы агляднiк:
– Дэбют у Лізе Чэмпіёнаў для гарадзенскага “Нёмана” – гэта перш за ўсё прэстыж. Прэстыж краіны, прэстыж горада, прэстыж каманды як брэнда. Кожны матч павінен стаць велізарным вопытам супрацьстаяння лепшым еўрапейскім дружынам. Хатнія жа паядынкі, акрамя гэтага, проста абавязаны быць святам для ўсяго горада Гродна. Афішы, конкурсы, разнастайныя культурныя дапаўненні да матчаў, конкурсы, розыгрышы прызоў, а таксама атрыбутыка і памятныя сувеніры. Заўзятар, якому да таго хакей быў не цікавы, пойдзе і пазнае, што такое “Нёман” і якім можа быць вольны час у спартыўным аспекце.
Калі шчыра, на дадзены момант казаць пра шанцы трохі недарэчна. Усё будзе залежаць ад сабранага пад турнір складу. Але ні ў якім разе не стаць хлопчыкамі для біцця. Калі селекцыйныя планы ажыццяўляцца, нам па сілам многае. Заўзятары жа са свайго боку не маюць маральнага права не забяспечыць любімую каманду аншлагамі і магутнай падтрымкай. Хоць асабіста я ні кропелькі не сумняваюся, што ўжо заўзятары зробяць са свайго боку ўсё магчымае.
Што тычыцца супернікаў, трэба адзначыць, што трапіліся нам, па-першае, не самыя моцныя ў турніры калектывы, а, па-другое, кантрасныя нават паміж сабой. Перышя з кiм згуляем гэта свежы чэмпіён Германіі – “Адлер Мангейм”, гульцы якога сабраліся ў гэта міжсезонне ў КХЛ і НХЛ. Будзе цікава і мне здаецца “Нёману” па сілах гэты супернік.
Мінулы сезон для “Мангейма” стаў гістарычным – “арлы” сталі чэмпіёнамі Германіі праз восем гадоў. Каманда пад кіраваннем Джэоффа Уорда, які прыйшоў у каманду ў 2014 годзе, адразу заняла першы радок у рэгулярным чэмпіянаце, а затым пераканаўча выступіла ў плэй-оф і выйграла DEL-лігу.
Варта адзначыць, што прадстаўнікі Беларусі ўжо сустракаліся з камандай з Мангейма. У 2009 годзе хакеісты мiнскага “Дынама” праводзілі матч на Кубку Шпэнглера. Менавіта тады супернікам дынамаўцаў быў нямецкі “Мангейм”. Тады беларусы апынуліся мацней за немцаў з лікам 2:1.
А ўжо 21 жніўня “арлам” трэба будзе дэбютаваць у Лізе Чэмпіёнаў. Першы матч яны правядуць у Гродне, дзе сустрэнуцца з “Нёманам” у Лядовым палацы спорту.
Фота adler-mannheim.de