Марафон Сяброўства “Гродна-Друскінінкай” запрашае ўдзельнікаў

|

V Міжнародны марафон Дружбы адбудзецца 19 ліпені 2015 (нядзеля). Старт будзе дадзены ў 8.00 гадзін па мясцовым часе ў г. Гродна (Рэспубліка Беларусь) каля Стэлы Алімпійскай Славы Гродзенскай вобласці, на тэрыторыі Цэнтральнага спартыўнага комплексу “Нёман” (вул. Камунальная, д.3). Фінішуюць ўдзельнікі на цэнтральнай плошчы г. Друскінінкай (Літоўская Рэспубліка).

Калі Вы цвёрда вырашылі быць сярод удзельнікаў V Міжнароднага марафону Сяброўства Вам неабходна:

1. Вывучыць ўважліва палажэнне аб правядзенні спаборніцтваў, якое размешчана на афіцыйным сайце мерапрыемства www.draugystesmaratonas.lt ў раздзеле «Рэгламент».

2. Зарэгістравацца на афіцыйным сайце ў раздзеле «Рэгістрацыя».

Будзьце ўважлівыя, рэгістрацыя робіцца толькі лацінскімі літарамі!

Да ўдзелу ў Міжнародным марафоне Сяброўства дапускаюцца ўсе жадаючыя не маладзейшы за 18 гадоў, якія маюць сапраўдныя дакументы (візу) для ўезду ў Рэспубліку Беларусь, Літоўскую Рэспубліку і (або) выезду з Рэспублікі Беларусь, Літоўскай Рэспублікі, якія запоўнілі картку ўдзельніка, выплацілі стартавы ўнёсак і падпісаліся, што самі нясуць адказнасць за сваё здароўе.
Электронная сістэма рэгістрацыі будзе адключаная 15 ліпені 2015 у 24.00.

Рэгіструючыся на вышэй згаданым інтэрнэт-сайце, удзельнік абавязаны запоўніць усе палі рэгістрацыйнай формы лацінскімі літарамі ў строгай адпаведнасці з пашпартам.

3. Выплата стартавага ўнёска.

Пасля рэгістрацыі ўдзельнік абавязаны выплаціць цягам сямі дзён стартавы ўнёсак ва ўстаноўленым памеры. Пасля выплаты стартавага ўзносу і правільнага запаўнення рэгістрацыйнай формы на інтэрнэт-сайце, удзельнік лічыцца зарэгістраваным.

У выпадку нявыплаты стартавага ўзносу цягам сямі дзён пасля рэгістрацыі на афіцыйным інтэрнэт-сайце марафону, ўдзельнік выдаляецца са спісаў зарэгістраваных і не дапускаецца да ўдзелу ў марафоне.

На сайце марафону будзе размешчаны спіс зарэгістраваных удзельнікаў.

Стартавы ўнёсак аплачваецца ў наступным памеры:

  • да 31 сакавіка – 15 еўра.
  • 1 красавіка – 31 траўня – 20 еўра.
  • 1 чэрвеня – 30 чэрвеня – 25 еўра
  • 1 ліпеня – 15 ліпеня – 30 еўра.

 

Беларускія ўдзельнікі марафону могуць аплаціць стартавы ўнёсак у любым ашчадным банку Беларусі на разліковы рахунак: упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама УНП 500059343 ОКПО 02935961 р / с 3632000004064 філіял 400 АСБ «Беларусбанк», код 752 (адрас банка: 230025, Ажэшка, 4; адрас кіравання: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 19) з пазнакай “Міжнародны марафон Сяброўства».

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь аплачваюць стартавы ўнёсак у беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.

Пры адмове ўдзельніка ад спаборніцтваў плата за удзел не вяртаецца.

4. Аформіць дакументы для атрымання ўязных віз.

Кожны ўдзельнік марафону павінен мець дзеючы пашпарт з візай для ўезду і выезду ў Рэспубліку Беларусь і Літоўскую Рэспубліку. Арганізатары марафону могуць аказаць садзейнічанне ў адкрыцці віз. Кампетэнтныя органы абедзвюх дзяржаў звяртаюцца ў амбасады і консульства краін для адкрыцця аднаразовых, бясплатных віз для ўдзелу ў марафоне Сяброўства.

Арганізатары не гарантуюць адкрыццё віз, аднак прыкладуць максімум намаганняў у вырашэнні дадзенага пытання. (У 2011; 2012; 2013 і 2014 гадах дзякуючы ўвазе пасольскіх і консульскіх службаў Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі для ўсіх удзельнікаў марафону былі адкрыты аднаразовыя візы на бясплатнай аснове).

Удзельнікі марафону якія не маюць візы для ўезду і выезду ў Рэспубліку Беларусь і Літоўскую Рэспубліку павінны зарэгістравацца на сайце марафону і выплаціць стартавы ўнёсак не пазней за 1 ліпеня 2015 года і звярнуцца ў арганізацыйны камітэт марафону з просьбай атрымання віз. Удзельнікам, якія звярнуліся пасля 1 ліпеня 2015 года, арганізацыйны камітэт не аказвае садзейнічанне ў атрыманні віз.

Калі Вы хочаце размясціцца ў гасцініцах г. Друскінінкая, Вам трэба звяртацца па электронна пошце [email protected].

5. Прайсці рэгістрацыю і атрымаць стартавыя дакументы 18 ліпені 2015 года ў г. Гродна.

Для праходжання рэгістрацыі дапускаюцца толькі асабіста самі ўдзельнікі марафону, іншыя давераныя асобы не будуць дапушчаныя да рэгістрацыі. У дзень правядзення марафона 19 ліпеня 2015 г. рэгістрацыя не праводзіцца.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць 18 ліпеня 2015 з 10.00 да 20.00 гадзін па мясцовым часе ў г. Гродна (Рэспубліка Беларусь) каля Стэлы Алімпійскай Славы Гродзенскай вобласці, на тэрыторыі Цэнтральнага спартыўнага комплексу “Нёман” (вул. Камунальная, д.3)

Удзельнікі якія не прайшлі рэгістрацыю ў вышэйпаказаны час не будуць дапушчаныя для ўдзелу ў марафоне.
Пры рэгістрацыі удзельнікам неабходна мець:

– Пашпарт з дзеючай на перыяд правядзення марафону візай для ўезду і выезду ў Рэспубліку Беларусь і Літоўскую Рэспубліку;
– Раздрукаваны дакумент, які ўдзельніку быў адпраўлены па факце аплаты ўдзелу ў Міжнародным марафоне Сяброўства;
– Міжнародную медыцынскую страхоўку.

6. У працэсе арганізацыі і правядзення марафону магчымыя змены і дапаўненні. Сачыце ўважліва за паведамленнямі арганізацыйнага камітэта, якія будуць размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-сайце мерапрыемства – www.draugystesmaratonas.lt або будуць інфармаваныя падчас правядзення спаборніцтваў.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна паглядзець тут.


Нагадаем, у мінулым годзе ў марафоне Сяброўства прынялі ўдзел 117 чалавек. Хутчэй за ўсіх пераадолеў адлегласць да Гродна спартовец з Магілёва Сцяпан Рагаўцоў, які перамог ужо другі год запар.