Каб быць беларусамі: Школы і садкі Гродна, дзе вучацца па-беларуску
Заявы можна пісаць у 1-5 беларускія класы гарадзенцам і тым, хто пераехаў у Гродна з іншых рэгіёнаў. З красавіка па канец мая ў школах адбываліся бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў. Некаторыя з бацькоў ўжо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці.
Колькасць беларусаў, якія жадаюць вучыць сваіх дзетак у школе і дзіцячым садку на роднай мове, з кожным годам паступова павялічваецца. У Менску ўжо сотні першакласнікаў вучацца ў навучальных установах па-беларуску. У Гродзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ навучаецца каля тысячы дзяцей. Штогод на Гарадзеншчыне ствараюцца некалькі дзесяткаў новых беларускіх класаў. Дзясяткі тысяч дзяцей вучацца на Гарадзеншчыне ў школах з беларускай мовай выкладання, найперш – у сельскай мясцовасці.
Якія садкі і школы ў Гародні больш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?
Дзіцячыя садкі і групы.
Д/С №45 (вул.Сухамбаева, 5 у раёне вул. Горкага, тэл. 43-72-28)
Тры гады таму ў Ленінскім раёне нашага горада ў дзяцячым садку №45 з мастацка-эстэтычнай скіраванасцю з ініцыятывы бацькоў была створана першая беларуская рознаўзроставая група.
Па бацькоўскіх водгуках у інтэрнэце на 5.06.2015г. у рэйтынгу папулярнасці садок №45 займаў 3 месца ў Гародні.
Для кансультацыі па пытаннях стварэння беларускай групы ў садку вы можаце затэлефанаваць Наталлі Кісель (Гарадзенскі бацькоўскі камітэт беларускай групы: МТС 298891853, Вэлкам – 293378574, эл. адрэса: – [email protected] (Кісель Наталля).
У 2014-2015 навучальным годзе ў гэтым садку па ініцыятыве бацькоў была створана другая беларускамоўная група. Пры стварэнні беларукіх груп неабходна тэлефанаваць у аддзел адукацыі Ленінскага раёна (вул.Савецкая, 14, каб. 253, Рэкець Наталля Пятроўна і Чурак Наталля Аляксандраўна) -74-07-85. І патэлефанаваць у Гарадзенскі ТБМ для далейшых кантактаў з іншымі бацькамі (Вэлкам 375-29-943809, Алякандр Ільіч).
Некалькі дзён таму ў Ленінскім аддзеле адукацыі (тэлефон – 74-07-85) прадстаўнікам ТБМ растлумачылі, што ў гэтым годзе рускамоўныя групы ў садках даўно сфармаваны, вольных памяшканняў для новай беларускай групы пакуль няма і ёсць пастаянная праблема з пошукам высокакваліфікаваных кадраў для беларускіх груп. Таму прасілі не запрашаць у садкі бацькоў, якія хочуць вучыць сваіх дзетак па-беларуску, і не рабіць дадатковай рэкламы аб стварэнні беларускай групы ў СМІ (?).
У гэтым годзе ніводнай заявы ў групу з беларускай мовай навучання ў аддзел адукацыі Ленінскага раёна не было напісана. Для адкрыцця такой групы, як сказала метадыст сектара дашкольнай адукацыі Чурак Наталля Аляксандраўна, трэба сабраць да 15 жадаючых бацькоў. І зрабіць гэта неабходна да 1 красавіка. Аддзел дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна можа дапамагчы ў камплектацыі такой групы. Бо бацькі па Канстытуцыі РБ маюць неад’емнае права выхоўваць сваіх дзяцей на беларускай мове. У папярэднія гады крэатыўныя бацькі дамагліся адкрыцця дзвух беларускіх груп. Перашкодаў у стварэнні другой беларускай групы ў садку №45 ім таксама не чынілі, наадварот – дапамагалі.
11.06.2015г. у д/с №45 паведамілі, што вольных месцаў у 8 рускамоўных і 2 беларускіх групах (у гэтым годзе беларускіх груп не створана) няма.
Рабочы тэлефон сектара дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна: 74-07-85 (Рэкець Наталля Пятроўна)
Рабочы тэлефон галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-04-02, 72-04-83
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Д/С №54 (вул.Урублеўскага,74, тэл.43-45-51)
Гэты садок па справаздачах аддзела адукацыі лічыцца беларускім. Там шэсць беларускіх групаў. Бацькі і выхавацелі кажуць, што там вучаць і беларускія словы. Выхавацелі і нянячкі пастаянна па-беларуску з дзецьмі не размаўляюць.
Беларускія класы.
У Гародні базавымі беларускімі школамі на сёння з’яўляюцца СШ№32 (Ленінскі раён), СШ№34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць вопыт арганізацыі беларускага навучання. Навучальны год у беларускіх класах СШ№32, ў СШ№34 і гімназіі №10 закончылі 25 чалавек.
Іх бацькі задаволены навучанннем і запрашаюць да іх далучацца ў 1, 2, 3, 4, 5 беларускія класы. Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.
Гімназія №10- у цэнтры горада (асобнага беларускага класа тут няма).
СШ№32 (“Дзевятоўка”, вул.Ліможа,11)
Тэлефон сакратара школы №32: 41-31-92
Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл. 43-64-03, МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
E-mail: [email protected]
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)
СШ№34 (“Вішнявец”, вул. Індурская шаша, 14)
Тэлефон сакратара школы №34: 56-73-13
Завуч пачатковай школы №34: Гудач Андрэй Мікалаевіч; п.т.51-39-75.
Е-маіl : [email protected]
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52-05-66
…Не кожнаму хопіць волі адмовіцца ад моўных стэрэатыпаў, якія ствараліся апошнімі гадамі… Але, калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.
Не звяртайце ўвагу на іншых, калі ў моўным пытанні вы з імі не згодны, рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!
У шматлікіх гарадах Беларусі бацькі ўжо вучаць сваіх дзяцей у беларускіх класах, каб яны валодалі дзвюма дзяржаўнымі мовамі, бо толькі ў беларускім класе Вы зможаце добра авалодаць і рускай і беларускай мовамі.
Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць, пакуль сусед гэты крок зробіць першым. Дык будзьма беларусамі!
Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 (Буднік Іван Фёдаравіч)
Эл.пошта: [email protected]