![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000047774.jpg)
“Блюз – гэта калі добраму чалавеку кепска”. Адбыўся прэм’ерны выступ гарадзенскіх блюзмэнаў
Вядомыя гарадзенскія музыкі Віталь Кудлачоў (гітара), Юрый Венедыктаў (бас-гітара), Дзяніс Лукашэнка (клавішныя) і Аляксандр Пасечнік (барабаны) цягам некалькіх гадзін радавалі гарадзенскіх аматараў жывога выканання і імправізацыі ўсімі адценнямі блюзавых мелодый.
У перапынках паміж кампазіцыямі спадар Юрый распавядаў гасцям пра гісторыю ўзнікнення і развіцця блюзавай музыкі. “Да 50-х гадоў блюз не лічыўся самастойным стылем – музыкаведы сцвяржалі, што гэта раннія формы джазу. Але пасля свайго афіцыйнага прызнання блюз імкліва развіваецца, уплывае на іншыя стылі – на джаз, рок і поп, але сам заставаецца непаўторным і незалежным”.