Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 2 ліпеня

|

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.

 

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Адукацыйная праграма”.

 

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

 

9.30-10.30

Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot,

Тэма: “Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў”. Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).

 

10.30-11.30

Iлля Доўнар – арт-дырэктар, Яўген Голубеў – тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь),

Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.

 

10.30-12.15

Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА “Аліварыя”

Тэма: “Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі ў Беларусі”.

 

12.15-13.00

Маладыя беларускія “Канскія львы” завітаюць на AD.NAK!

Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2015

 

13.00-14.00

Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст

Тэма бяседы: “Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор”.

 

14.00-15.30

Paulius Senuta (Літва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius

Тэма: Planning with value

 

15.30-17.00

Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія)

Тэма: “100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?”

 

 

Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

 

Нагадаем, што да 22 чэрвеня ўключна яшчэ прымаюцца работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю кампаніі velcom пад назвай “Лагатып velcom  “Дзеці”.

 

Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: [email protected].