Выйграй білеты на фестываль “Кинемо”: вынікі розыгрышу

|

“Твой стыль”, сумесна з арганізатарамі фестывалю, разыгрываў два білеты на заключны дзень, 21 чэрвеня. Конкурснае пытанне было схавана ў каментары да гэтага матэрыяла і гучала так: У якім годзе ў Гродне адкрыўся першы нестацыянарны кінематограф? Як ён называўся і дзе знаходзіўся? Правільны адказ: Першы нестацыянарны кінематограф адкрыўся ў Гродне ў 1908 годзе, ён называўся “Электра-Біёграф” і знаходзіўся ў доме Чартка на вуліцы Саборнай (сёння Савецкай).

 

Амаль усе ўдзельнікі конкурсу адказалі правільна, аднак быў і адзін даволі забаўны адказ. Гэтак, адзін з удзельнікаў падумаў, што мы маем на ўвазе аўтакінатэатр на Юбілейным возеры, які адкрыўся ў 2012 годзе.

 

Два запрашальнікі на фестываль “Кинемо” выйграла Анна Лех – яе выбраў генератар выпадковых лічбаў. Мы звяжамся з пераможцам і патлумачым, як атрымаць свой прыз.

 

“Твой стыль” дзякуе ўсім за ўдзел! Да сустрэчы на “Кинемо”!

 

Глядзі поўную праграму сёлетняга фестывалю “Кинемо”