Топ самых цікавых навін мінулага тыдня

|

1. Фотафакт: Майкі з Пуціным на гродзенскай “Кароне”

Са слоў прадаўцоў, такая прадукцыя карыстаецца папулярнасцю, таму застаецца толькі пара асобнікаў вялікага памеру.

 

2. Вядомыя гарадзенскiя блогеры. Хто яны?

У апошні час у свеце стала модна весці свой інтэрнэт-часопіс альбо блог. Гарадзенцы трымаюць марку і заводзяць асабістыя ЖЖ і відэаблогi на ютубе. “Твой стыль” вырашыў знайсці самых папулярных гарадзенскіх блогераў з розных сфераў жыцця.

 

3. Гісторыя “самотнага ваўка”: адзін дзень з жыцця бяздомнага

“Твой стыль” зняў фільм пра выжыванне бяздомнага. Галоўным гідам і героем стаў вядомы гарадзенскі валацуга Аляксандр па мянушцы “самотны воўк”.

 

4. Сярэднявечную музыку можна пачуць у Гродне

Выканаўцы незвычайнай музыкі ўсё часцей і часцей з’яўляюцца на вуліцах нашага горада. Гэтым разам мы распавядзем пра Андрэя, чалавека, які іграе сярэднявечную музыку.

 

5. Port Mone ў Гродне: развагі ад лідара сталічнага гурта з гарадзенскай душой

Музыка гурта Port Mone не заціснута ў межы стылю і тэкставага напаўнення, гэта музыка з вялікай літары, з сапраўды гарадзенскай душой (хоць гурт са сталіцы, але не важна). Пасля канцэрта, які музыкі далі ў Гродне 19 чэрвеня, карэспандэнт “Твайго стылю” пагутарыў з лідарам гурта Аляксеем Варсобам.

 

6. Гарадзенскiя дамы чакаюць сваіх жыхароў, якія яшчэ не вярнуліся з вайны

Цікавы спосаб выкарыстоўваюць гарадзенцы,  каб захаваць гісторыю роднага горада і ўшанаваць памяць людзей, якія жылі ў Гродне раней.

 

7. На лютэранскай кірсе ўсталявалі галоўны крыж

18 чэрвеня пачалася ўстаноўка галоўнага крыжа на Лютэранскай кірсе ў Гродне.

 

8. На польскай мяжы пачнуць правяраць адбіткі пальцаў. Адмовіцца будзе нельга

Польскія памежнікі паказалі гарадзенскім журналістам, як яны будуць правяраць уладальнікаў новых біяметрычных шэнгенскіх віз. Такія візы пачнуць выдаваць беларусам у консульствах з 23 чэрвеня.

 

9. Гродна здалёк: Рэгіна Станкутэ

Яны з’ехалі з Гродна ў розны час. Хто назаўсёды, а хто часова. Якім ім запомніўся родны горад, што яны ўзгадваюць пра Гродна найчасцей? “Твой стыль” прадстаўляе чарговую гераіню праекта “Гродна здалёк”, якая жыве пад Парыжам, але сумуе па Гродне.

 

10. Самы вядомы гарадзенец. Хто ён?

Іх ведаюць, пра іх кажуць і пішуць. З іх бяруць прыклад і імкнуцца заваяваць іх давер. Хто ж гэтыя знакамітыя гарадзенцы? “Твой стыль” пагутарыў з гараджанамі і знакамiтымi асобамi i даведаўся, каго яны лічаць самым вядомым чалавекам у Гродне.

 

11. Гісторыя забытага гарадзенскага маста

“Твой стыль” паразмаўляў з жыхарамі вуліцы Працоўнай і даведаўся гісторыю старога маста, пабудаванага ў 40-х гадах XX стагоддзя.

 

12. Парэшткі ваеннапалонных салдат перапахавалі ў брацкую магілу

19 чэрвеня ў Гродне на вуліцы Вольгі Соламавай ўрачыста перапахавалі астанкі ваеннапалонных канцлагера Шталаг №324. Усяго 1500 астанкаў салдат у 150 трунах.

 

13. Стары замак раскрывае таямніцы гісторыі

У бліжэйшыя дні завяршаюцца археалагічныя даследаванні сцен-ўмацаванняў Старога замка.

 

Загалоўнае фота: Onliner.by