![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000048692.jpg)
Фотафакт: Сохнуць дрэвы ў Скверы сяброўства ў Каложскім парку
Сімвалічна, што адной з першых ахвяраў стала катальпа, якая прадстаўляе дыяспару крымскіх татараў. Фота з засохлым дрэвам найперш з’явілася ў сацыяльных сетках, маўляў, боль народу з паўвострава нейкім містычным чынам перадаўся дрэву. З сімваламі не паспрачаешся.
Пакутуе, аднак, не толькі катальпа. Лясны бук стаіць з цалкам высахлым лісцем, а ад вязу, які сімвалізуе башкіраў, наогул засталася толькі таблічка. Набольш выгодна пачуваюцца, канешне ж, дрэвы з нашай кліматычнай зоны: бярозкі ды дубы.
Сквер сяброўства быў закладзены напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур у 2014-м, але колькі дрэваў дацягне да наступнага фэсту?.. Залежыць ад летніх тэмператураў ды ўвагі персаналу парку.
Глядзі ўвесь Х Фестываль нацыянальных культур
Фота Вольгі Мілавай