Гарадзенскае “Контэ Спа” ўвайшло ў склад канцэрна “Беллегпрам”

Нагадаем, пра тое, што СТАА “Контэ Спа” можа ўвайсці ў склад “Беллегпрама”, паведаміў 11 чэрвеня на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык.

 

“Кампанія напісала заяву, каб увайсці ў склад канцэрна. Наш савет прагаласаваў за. Зараз чакаем рашэння Савета міністраў аб тым, што СТАА “Контэ Спа” ўвайшло ў склад “Беллегпрама”, — сказаў ён.

 

Паводле слоў Яфімчыка, канцэрн гатовы прыняць у свой склад і іншыя прыватныя кампаніі. “Усё-такі кааперацыя ўнутры канцэрна больш дазволіць ім рухацца. Той жа “Марк Фармель”. На іх працуюць больш за палову нашых людзей, яны навучаныя ў нас, раней у нас працавалі, набылі вопыт. Так, там — прыватны бізнес, больш манеўру, больш матывацыі. І гэта цудоўна. Гэта нашы людзі, якія працуюць і на наш рынак, і на экспарт. І тут супярэчнасцяў не павінна быць”, — мяркуе кіраўнік канцэрна.

 

Кампанія “Контэ Спа” (Conte Spa) створаная ў 1997 годзе ў Гродне. Спецыялізуецца на вытворчасці панчошна-шкарпэткавай прадукцыі і трыкатажу для жанчын, мужчын і дзяцей.

 

Актыўна развівае не толькі жаночую гандлёвую марку Conte elegant, але і мужчынскі брэнд DiWaRi, дзіцячы Сonte-kids, а таксама марку ESLI (трыкатажныя вырабы для ўсёй сям’і). Сёння ў склад канцэрна “Беллегпрам” уваходзяць 95 арганізацый, у тым ліку 78 прамысловых.

 

БелаПАН