![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000003441.jpg)
«Нармальнае піва» ў Гродна
Як патлумачыла карэспандэнту «Пагоні» вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу ААТ «Крыніца» Настасся Лісіцына, мэта гэтага мерапрыемства – даведацца меркаванне аматараў піва адносна пеннага напою згаданага завода-вытворцы.
Удзельнікам нядзельнага мерапрыемства можа стаць кожны жадаючы, хто запоўніць анкету рэгістрацыі на сайце руху – narmalnae-piva.by, а таксама анкеты, якая знаходзіцца ў крамах абласнога цэнтру ў адмысловых пачках з выявай лагатыпу Усебеларускага руху «За нармальнае піва!».
Апрача конкурсу дэгустацыі чакаецца выступ менскага гурта «Лепрыконсы».
Па інф. газеты «Пагоня»