У Гродна прыехаў дэльфінарый

Першы раз дэльфінарый завітаў у Гродна летась, а зараз у гарадзенцаў ізноў ёсць магчымасць сустрэцца з дзіўнымі марскімі істотамі. У праграму самага вядомага ў Расіі дэльфінарыя ўваходзяць выступы паўночных марскіх львоў, вясёлых марскіх коцікаў і палярных дэльфінаў-бялух.

Арганізатар прадстаўлення Людміла Траеглазава распавяла, што складанасцяў з арганізацыяй выступаў у Гродне не ўзнікла:

 

 Людзі ў вашым горадзе дабрадушныя – усе дапамагаюць. І дамовіцца аб падлучэнні святла, і размаўляць з вашай мэрыяй было вельмі лёгка. Ніякіх перашкодаў не ўзнікала. Другі год ужо прыяждаем у Гродна і ні разу не было, каб нехта  адмовіў. Квіткі разыходзяцца вельмі добра.

 

Я думаю, гэта залежыць ад праграмы, ад таго, якія жывёлы выступаюць, як артысты працуюць, цалкам – як арганізавана прадстаўленне. Вы самі бачыце, як нас зала сустракае. Тут, у Гродне, вельмі ўдзячны глядач. Калі людзі выходзяць, многія падыходзяць да касы і перадаюць словы падзякі артыстам праз касіра. Калі я стаю на выхадзе, мне кажуць: “Дзякуй, усё спадабалася”. Яшчэ ніхто не сказаў: “Навошта вы прыехалі, незразумела што прывезлі, толькі дарма грошы патрацілі”.

 

Дзеці да 4-х гадоў праходзяць на выступы бясплатна. Не бяром грошай за квіткі з інвалідаў усіх груп, незалежна ад узросту. У ветеранаў усіх катэгорый, у тым ліку ветэранаў працы, таксама ёсць магчымасць наведаць дэльфінарый бясплатна.

 

У канцы гастроляў мы запрашаем бясплатна наведаць дэльфінарый дзяцей з дзіцячых дамоў, інтэрнатаў. Каб атрымаць такую магчымасць, адміністрацыі інтэрната ці дзіцяцага дома трэба звярнуцца да нас з пісьмовай заяўкай. Мы ні ў адным горадзе ніколі ў гэтым не адмовілі! Нам не шкада. Я лічу, што дзеці, якія засталіся без бацькоў ці на папячэнні пажылых сваякоў, таксама павінны мець магчымасць атрымаць задавальненне, нават калі за іх не могуць заплаціць. Хай прыходзяць бесплатна, мы не супраць.

Дэльфінарый будзе гастраляваць у Гродне да канца ліпеня.

 

Пачатак прадстаўленняў у буднія дні: 16.30, 19.00; у выходныя – 11.00, 13.30, 16.30, 19.00. Шоў адбываецца па адрасе: пр.Касманаўтаў, 81 (крыты манеж-намёт каля гіпермаркета “Алмі”).

 

Кошты на квіткі вагаюцца ад 120 000 да 150 000.