П’яны літовец учыніў аўтааварыю ў Гродне

|

Здарэнне адбылося 10 ліпеня. Замежнік ехаў на аўтамабілі з Мінска (на грузавіку ці на мікрааўтобусе, не ўдакладняецца) на адно з прадпрыемстваў абласнога цэнтра, каб забраць нейкі груз. У некалькіх дзясятках кіламетрах ад Гродна ён спыніўся для адпачынку ды выпіў 2 літры піва (у яго быў дзень народзінаў).

 

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, аварыю літовец учыніў на праспекце Кляцкова. Ён аб’язджаў аўтобус і не заўважыў, што легкавік спыніўся, каб прапусціць пешаходаў. Кіроўцу затрымалі. Утрыманне алкаголя ў яго перавысіла дапушчальны ўзровень у 6 разоў. Замежнік сцвярджаў, што за 28 гадоў ён ні разу не парушаў правілы дарожнага руху.