Першы міжнародны фестываль арганнай музыкі развітаўся з гарадзенцамі

|

У горадзе над Нёманам сабраліся музыкі з трох краінаў: Расіі, Літвы і Беларусі. Падчас фестывалю адбылося ажно 15 канцэртаў, на якіх прагучалі разнастайныя творы 38 кампазітараў з розных эпохаў.

 

Па словах пастара кірхі Уладзіміра Татарнікава, канцэрты мелі папулярнасць як сярод гарадзенцаў, так і гасцей гораду: на фестываль прыязджалі з Мінска, Віцебска ды іншых гарадоў.

 

Поспех першага ARS ORGANI GRODNENSI дае надзею, што фестываль стане традыцыйным, бо ў Гродна ўжо спрабавалі правесці падобную імпрэзу. З 25 красавіка па 17 траўня 2006 у нашым горадзе праходзіў I Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Сімфонія гукаў аргана Фарнага касцёла”, але ён так і не стаў штогадовым.

 

Для Беларусі, дык наогул, арганныя фестывалі – рэдкасць. Старэйшы і адзіны ва ўсёй краіне фестываль пад назвай “Званы Сафіі” ладзіцца з 1996 году ў Полацку, пры падтрымцы мясцовых уладаў.

 

Увесь арганізацыйны цяжар і фінансавыя затраты на ARS ORGANI GRODNENSI ляглі на плечы гарадзенскай лютэранскай абшчыны, пры падтрымцы міжнародных фондаў.   

 

Фестываль арганнай музыкі сабраў у Гродне выканаўцаў класікі з Расіі, Прыбалтыкі і Беларусі