Прамы цягнік Гродна-Варшава плануецца запусціць у снежні

|

Мяркуецца, што на трасе будзе курсаваць электрычка. Дабрацца з Гродна ў Беласток або Варшаву можна будзе без перасадак. У колькі абыдзецца білет і як паедзе цягнік, пакуль невядома. 

 

Пытанне аб арганізацыі новага маршруту пакуль прапрацоўваецца, паведаміў намесьнік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Сяргей Мацкевіч.


Раней прэсавая служба БЧ таксама паведамляла, што з 15 ліпеня больш чым удвая знізіліся кошты праезду на трох маршрутах у Польшчу: Гродна–Беласток, Гродна–Элк і Гродно–Малкінія. Зараз даехаць да Беластока можна за 120 155 беларускіх рублёў (7 еўра ў выпадку паездкі ў зваротным кірунку), да  Элка ці да Малкініі за 171 650 беларускіх рублёў (10 еўра).

 

Варта таксама нагадаць, што спецыяльны тарыф на білеты ад Гродна  да Кузніцы, наадварот, падняўся ад 55 500 да 72 700 беларускіх рублёў.