Сталыя гарадзенцы дзеляцца ўражаннямі ад “Універсітэту Залатога Веку”

|

На працягу 7 месяцаў яны наведвалі заняткі 30 секцый  клубаў, сустракаліся на агульных лекцыях, інтэграцыйных імпрэзах і вандроўках.

 

Глядзіце відэа, у якім сталыя людзі распавядаюць, як “Універсітэт Залатога Веку” паўплываў на іх жыццё.

 

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) дзейнічае ў Гродна з красавіка 2010 г. Гэта першая беларуская пляцоўка, накіраваная на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю. 

У канцы мінулага года УЗВ быў прызнаны лепшай адукацыйнай праграмай у Беларусі.

 

Сёмы акадэмічны год гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” распачнецца 1 кастрычніка.