Зноў у школу: “Твой стыль” прымерыў школьную форму
Нажаль, вопратка на высокі рост (178 сантыметраў) знайшлася толькі ў адным месцы базара. Яе прапаноўвала прадпрыемства “Торгодежда”. Але досвед падказвае – школьнікі бываюць нават буйнейшымі і вышэйшымі, чым наш карэспандэнт. Дзе будуць шукаць адзенне яны?
Ветлівыя прадаўцы дапамаглі падабраць патрэбныя памеры адзення i абутку.
Мы склалі прэйскурант коштаў на выбраную школьную форму:
Касцюм – 756 200 рублёў
Кашуля – 315 000 рублёў
Гальштук – 48 000 рублёў
Заплечнік -339 200 рублёў
Туфлi – 500 000 рублёў
Разам: 1 458 400 рублёў
– Касцюм добры, але мне ў ім было нязручна. Шчыра, баяўся зрабіць лішнi рух, каб не парваць. Вельмі спадабалася кашуля. Яна не саступае па якасці і выглядзе фірмовым рэчам. Заплечнік дзіцячы і цікавы, а галоўнае зручны. Туфлі спадабаліся, але насіць такія кожны дзень здаецца, не вельмі зручна.
align=”” width=”449″ height=”515″ >
У хуткім часе мы збяром у школу і дзяўчынку. Але гэта будзе зусім іншая гісторыя.
Здымкі Таццяны Каліневіч