Працягваецца прыём заявак на конкурс мясцовых ініцыятыў

|

Удзельнічаць у конкурсе могуць юрыдычныя асобы: некамерцыйныя арганізацыі, выканаўчыя і распарадчыя органы кіравання і іх структурныя падраздзяленні, Саветы дэпутатаў базавага і пярвічнага ўзроўняў, а таксама органы тэрытарыяльнага і грамадскага самакіравання.

 

Паводле ўмоваў конкурса, мясцовая ініцыятыва павінна быць накіравана на ўстойлівае развіццё раёна.

 

Максімальная сума, на якую можна разлічваць у межах конкурса, складае 18 000 долараў ЗША.

 

Пры гэтым неабходна забяспечыць сафінансаванне не менш за 10% ад агульнага бюджэту ініцыятывы ў грашовай або ў неграшовай форме.

 

Усю інфармацыю аб праекце і конкурсе, а таксама дапаможныя матэрыялы па афармленні заяўкі можна знайсці на афіцыйным сайце праекта http://ld-inbelarus.by

 

Кантакты каардынатараў праекта па Гродзенскай вобласці:


– Аляксандр Шухно [email protected] +375 29266 40 20

Кансультуе арганізацыі з наступных раёнаў: Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Бераставіцкі, Воранаўскі, Карэліцкі, Лідскі, Свіслацкі, Слонімскі, Гродзенскі.

 

– Сяргей Салей – [email protected] +375 297 86 41 95

Кансультуе арганізацыі з наступных раёнаў: Ваўкавыскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Мастоўскі, Наваградзкі, Смаргонскі, Шчучынскі, Гродзенскі.

 

Фота: ld-inbelarus.by