Надвор’е ў Гродне: 27 ліпеня – 2 жніўня

|

27 ліпеня. Чакаецца ясная раніца, але днём і ўвечары надвор’е будзе пахмурным. Без ападкаў.

 

Ноч: +12°, вецер заходні, 2 м/с, вільготнасць 90%, ціск 746 мм

Раніца: +10°…+15°, вецер паўночна-заходні і паўднёва-усходні, 1,6 м/с, вільготнасць 96-80%, ціск 746 мм

Дзень: +18°…+21°, вецер паўднёвы, 2-2,6 м/с, вільготнасць 54-41%, ціск 745 мм

Вечар: +22°…+20°, вецер паўднёвы і паўднёва-усходні, 1,4 – 2,1 м/с, вільготнасць 45-52%, ціск 743 мм

 

З гэтага дня па народным прыкметам пачынаецца спад лета, які працягнецца да 26 жніўня. У гэты час лісце на дрэвах пачынае набываць восеньскую афарбоўку. У ранейшыя часы заўважылі: калі дзень 27 ліпеня гарачы, сухі, то зіма будзе марознай і маласнежнай.

 

28 ліпеня. На працягу ўсяго дня будзе стаяць воблачнае надвор’е. Днём чакаецца дробны дождж, вечарам – дождж c навальніцай.

 

Ноч: +15°, вецер паўднёва-усходні і паўднёвы, 2 м/с, вільготнасць 58-71%, ціск 743 мм

Раніца: +15°, вецер паўднёвы, 1,6 – 2,4 м/с, вільготнасць 80%, ціск 742 мм

Дзень: +18°…+21°, вецер паўднёва-заходні, 4 м/с, вільготнасць 60-52%, ціск 741 мм

Вечар: +22°…+20°, вецер паўднёва-заходні, 4 м/с, вільготнасць 60-84%, ціск 741 мм

 

У народзе заўважылі, што менавіта ў гэты дзень часта лье дождж.

 

29 ліпеня.  Раніцай неба будзе ясным, а днём пакрыецца хмарамі, якія не знікнуць да завяршэння дня. Без ападкаў.

 

Ноч: +14°, вецер паўднёва-заходні, 3,6 м/с, вільготнасць 92%, ціск 743 мм

Раніца: +16°, вецер паўднёва-заходні, 3,7 м/с, вільготнасць 85%, ціск 743 мм

Дзень: +20°, вецер паўднёва-заходні, 5,7 м/с, вільготнасць 45%, ціск 743 мм

Вечар: +17°, вецер паўднёва-заходні, 2,3 м/с, вільготнасць 50%, ціск 743 мм

 

З гэтага дня халадзеюць ночы, спёка ідзе на змяншэнне. У ранейшыя часы зацемілі: калі верас заквітнеў, значыць, ліпень ужо саступае месца жніўню. Таксама народ прыкмеціў, што ў гэты дзень птушкі задумваюцца (змаўкаюць).

 

30 ліпеня. Ясным неба будзе толькі раніцай, потым яго зацягне аблокамі, якія пратрымаюцца да позняга вечара. Ноччу чакаецца дождж. Да раніцы ён скончыцца і больш ападкаў не прадбачыцца. Вецер заходні, 5-8 м/с

 

Ноч: +12°, вільготнасць 89%, ціск 743 мм

Раніца: +14°, вільготнасць 81%, ціск 744 мм

Дзень: +19°, вільготнасць 37%, ціск 745 мм

Вечар: +18°, вільготнасць 45%, ціск 746 мм

 

У гэты час можна назіраць зоры з пазор’ями (блакітнымі выбліскамі зарніц). Як правіла, ліпень сыходзіць з навальніцамі. Не выпадкова ў гэтыя дні назіралі за надвор’ем: па народнай прымеце, восень будзе такой, як два апошнія дні ліпеня.

 

31 ліпеня. Аблокі, якія з’явяцца на небе раніцай і пратрымаюцца амаль увесь дзень, да вечара павінны рассеяцца. Без ападкаў. Вецер заходні, 4-8 м/с.

 

Ноч: +16°, вільготнасць 62%, ціск 747 мм

Раніца: +15°, вільготнасць 75%, ціск 748 мм

Дзень: +20°, вільготнасць 54%, ціск 750 мм

Вечар: +18°, вільготнасць 52%, ціск 751 мм

 

У ранейшыя часы ў гэты дзень тапілі лазні, рабілі венікі з травы і кветак, каб змыць з сябе стомленасць. Па народных прыметах, калі ліпень быў гарачы, зіма будзе марознай.

 

1 жніўня. Хмарны дзень і пахмурны вечар прыйдуць на змену яснай раніцы. Без ападкаў.

 

Ноч: +10°, вецер заходні, 2,2 м/с, вільготнасць 86%, ціск 752 мм

Раніца: +14°, вецер паўднёва-заходні, 2,9 м/с, вільготнасць 71%, ціск 753 мм

Дзень: +20°, вецер заходні, 3,5 м/с, вільготнасць 39%, ціск 753 мм

Вечар: +17°, вецер паўночны, 1,9 м/с, вільготнасць 47%, ціск 752 мм

 

Першы дзень жніўня лічыўся паказальнікам восені: калі ў гэты дзень мокра – уся восень будзе мокрая. У народзе заўважылі: калі ў гэты дзень суха, не будзе дажджоў на шэсць тыдняў, калі мокра – будзе ліць дождж на той жа тэрмін. На зменнае надвор’е восені паказваў моцны вецер. У гэты час пачынаецца ранні лістапад, змаўкаюць птушкі, знікаюць авадні.

 

2 жніўня. Сонца ў гэты дзень будзе рэдка паказвацца з-за аблокаў. Без ападкаў.

 

Ноч: +12°, вецер паўночна-усходні, 2,3 м/с, вільготнасць 61%, ціск 752 мм

Раніца: +15°, вецер усходні, 2,4 м/с, вільготнасць 69%, ціск 752 мм

Дзень: +24°, вецер паўночна-усходні, 3,3 м/с, вільготнасць 48%, ціск 753 мм

Вечар: +21°, вецер паўночны, 2,9 м/с, вільготнасць 65%, ціск 755 мм

 

У народзе лічыцца, што з гэтага дня ідзе паварот на восень, хоць спякотнае лета можа прастаяць яшчэ доўга. У гэты час усталёўваецца умеранае цяпло. Светлавы дзень ідзе на змяншэнне, а ночы – на прыбытак. Калі ў гэты дзень бывае глухі гром – да ціхага дажджу, гром гулкі – да ліўню, гром бесперапынны – будзе град; гром грыміць доўга і не рэзка – да непагадзі, калі ж адрывіста і недоўгачасова – будзе ясна.