Асобна ці разам? У Гродна абмяркуюць пытанні выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак

|

Ток-шоў ладзіць кампанія “Будзьма беларусамі!”.

 

Удзел у дыскусіі возьмуць Ірына Саламаціна (Мінск), кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB, Наталля Сліж (Гродна), кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі шляхецкай сям’і, шлюбу ў XVI—XVII стст., Аляксандр Tarantino Ждановіч (Мінск),  суўладальнік агенцтва “Таранціны і сыны”, прыхільнік “гуманнага выхавання”, а таксама прадстаўнікі Беларускай рэспубліканскай скаўцкай арганізацыі:  Ганна Журко (Мінск), Наталля БелазераваПавал Раманчук (Гродна).

 

“Мы доўга паміж сабой фармулявалі “сямейную” тэму для ток-шоў і спыніліся на гэтай. Нам падаецца, форма асобнага выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак незаслужана забытая сёння, – кажа арганізатарка сустрэчы Хрысціна Марчук. – Мы мяркуем, што за такім падыходам да адукацыі стаіць нешта большае, чым банальнае раздзяленне паводле полу, каб “навязаць жорстка вызначаныя ролі”. У той жа час наколькі такая форма запатрабавана сёння сярод беларусаў? Наколькі яна “ўпісваецца” ў каштоўнасць нашага бурлівага часу? Усё гэта – цікавы прадмет для спрэчак і абмеркавання, куды мы запрашаем усіх ахвотных”.

 

Сустрэча пачнецца ў 18.30 у антыкавярні “Жывы час” па адрасе вул. Карла Маркса 13/1.

 

Фота: Света Суслава