Калі ідэі становяцца рэальнасцю: Сцяну каля Новага Замка ператвораць у гравюру
Трое хлопцаў цягам тыдня паспрабуюць выканаць найскладанейшы праект.
– Праз доўгія гады прастою гэтая сцяна будзе мець добры выгляд. Радуе, што горад нарэшце падтрымаў ідэі гарадзенскай моладзі. З фарбай нам дапамог гарвыканкам, з лесвіцай ЖЭС. Пакуль добрае надвор’е, мы плануем наш праект ўвасобіць у рэальнасць. Будзем працаваць у асноўным па вечарах, калі спадае спякота. А таксама ў вольны час ад сваёй асноўнай працы, – распавёў Аляксандр.
– Нам трапіўся нялёгкі праект: падобнае робім ўпершыню. Галоўныя цяжкасці – гэта вялікі маштаб ды цяжкі доступ да сцяны. Былі б рыштаванні, было б значна зручней, але здавольваемся тым, што ёсць. Для нас гэта магчымасць праверыць свае сілы, а таксама пакінуць свой след у гісторыі горада, – распавёў Дзмітрый.
Хлопцы адзначаюць, што ў горадзе ёсць вялікая колькасць сцен, на якіх можна было б размяшчаць падобныя малюнкi. На іх думку, падобнай творчасцю Гродна можна зрабіць больш сучасным. А таксама прыцягнуць моладзь да вывучэння гісторыі свайго горада.