Вежу з плошчы Леніна павязуць на АЗОТ
Спецыяльна на чэмпіяната свету па пажарным спорце, які праходзіў у Гродне, гарадзенскае прадпрыемства АЗОТ за вялікую суму грошай ўсталявала пажарную вежу ў цэнтры горада. Цана вежы – 650 мільёнаў рублёў.
Зараз супрацоўнікі МНС разбіраюць вежу і па частках вязуць яе на тэрыторыю АЗОТа. Паводле іх інфармацыі, вежу часова размесцяць у пажарнай частцы, што месціцца на тэрыторыі прадпрыемства. У будучым яе, магчыма, перавязуць у пажарную частку на вуліцы Курчатава.
На выраб канструкцыі сышло 15 тон металу і 22 кубаметры дрэва. Вучэбная пажарная вежа ўяўляе сабой чатыры бегавыя дарожкі і імітацыю жылога дома. Зробленая яна ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі сусветных стандартаў.