![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000051158.jpg)
Сышла з жыцця Галіна Пугач, гераіня праекта “Постаці”
Разам са сваімі вучнямі па драбніцах збірала яна звесткі пра Алаізу Пашкевіч (Цётку): фотаздымкі, рукапісы, даўнія рэчы, рассылала лісты ў архівы Літвы і Польшы.
Плёнам яе працы стала адкрыццё у 1982 музея Цёткі ў г.п. Астрына.
Вялікае сэрца шчырай беларускі перастала біцца 6 жніўня 2015 года.
Вечная памяць!
Чытайце таксама: Гудзевіцкі музей ладзіць выставу і вечарыну ў памяць мастака Дзмітрыя Іваноўскага