“Гарадзенская лялька” з “Адданым сэрцам”: майстры зладзілі продаж цацак на карысць бяздомных жывёлаў

|

Некалькі сваіх клубных заняткаў яны  прысвяцілі вырабу лялек, мішкаў і коцікаў адмыслова для гэтай акцыі. Кожны рабіў, што ўмеў і хацеў. Усе сродкі, што ўдасцца выручыць ад продажу цацак, пойдуць на дапамогу жывёлам.

 

Клуб “Гарадзенская лялька” месціцца ў бібліятэцы-філіяле №3 сеткі публічных бібліятэк, на вуліцы Лізы Чайкінай, 49. Сустрэчы, на каторых аматары лялек ладзяць майстар класы і абменьваюцца досведам, праводзяцца штомесяц. Заняткі ў клубе бясплатныя, на іх можа завітаць любы ахвотны.

 

Кіруе клубам Іна Сотнікава, загадчыца бібліятэкі-філіяла  №3. Паводле яе словаў, сучасная бібліятэка мае значную колькасць  культурніцкіх і асветніцкіх функцый, робіцца сапраўднай арт-прастораю, здольнай з’яднаць вакол сябе не толькі аматараў кніг, але і іншых творчых людзей.

 

Досвед са стварэннем клуба “Гарадзенская лялька” і арганізацыяй дабрачыннага продажу яшчэ раз падцверджвае гэту думку.

 

Можа так скласціся, што людзі не ведаюць, якім чынам дапамагчы бяздомным жывёлам, ці перадаць сродкі на карысць арганізцый, што імі займаюцца. Бывае, што іх палохае складанасць працэдур, звязаных з пералікам сродкаў. З гэтага пункту гледжання дабрачынны продаж значна спрашчае сітуацыю – купіць цацку пад час шпацыру па Савецкай вельмі проста і прыемна. Такім чынам можна і падарунак сабе ці сябру зрабіць, і братоў нашых меншых падтрымаць. 

 

 

 

 

Здымкі Ірыны Новік


Чытай таксама:


“Шукаю гаспадара”. Коцікі і сабачкі ў добрыя рукі ў Гродне 


Усім патрэбен дом: гарадзенскія мадэлі заклікаюць дапамагаць бадзялым жывёлам 


Маладыя з Гродна на вяселлі замест кветак прымалі дапамогу на сабачы прытулак