Жалудок расцвёў фестывалем кветак
Фестываль сабраў у Жалудку не толькі аматараў кветак.

Народныя майстры таксама мелі шанец пахваліцца вынікамі сваёй працы.


Наведвальнікі фэсту, што хацелі б асвоіць іх тэхнікі маглі ўзяць удзел у майстар-класах ад адмыслоўцаў.


Аматары развядзення экзатычных раслін маглі не толькі набыць іх, але і атрымаць кансультацыі па догляду і ландшафным дызайне.


Сярод тых, хто рыхтаваўся да фэсту заранёў, праводзіўся конкурс на лепшы букет ці кампазіцыю з кветак, а таксама на лепшую гаспадыню свята.




Разынкай фестывалю стала дэфіле мадэляў у адзенні з жывых кветак.

Здымкі Вольгі Мілавай
