Будзьма беларусамі: засталося два тыдні, каб запісацца ў школы і садкі, дзе вучацца па-беларуску

|

На пачатак жніўня  ў СШ №32 было пададзена 5 заяў, у СШ №34 – 3. Засталося пару тыдняў, каб  канчаткова вызначыцца да пачатку заняткаў у верасні.

 

У мінулым годзе ў  беларускім 1 “А” пачалі вучыцца  9 чалавек (8 хлопчыкаў і адна дзяўчынка). На  сайце школы №32 1 “А” класа  можна  даведацца, як цікава праводзілі яны вольны час у 2014-2015 гг. – настаўнікі, дзеткі і іх бацькі. Вядома, што ў невялікім класе існуе і шмат іншых пераваг у выхаваўча-адукацыйным працэссе. Заявы можна пісаць  ў 2-5 беларускія класы гэтых школ і гарадзенцам,  і тым, хто пераехаў у Гродна з іншых рэгіёнаў.

 

У Мінску  сотні дзетак  вучацца ў навучальных установах па-беларуску. У Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ  навучаецца каля тысячы дзяцей. Дзясяткі тысяч дзяцей вучацца на Гарадзеншчыне  ў беларускіх  школах  з беларускай мовай выкладання.

 

Геаграфія і кантакты  беларускіх садкоў  і школ  ў Гародні:         

 

Дзіцячыя садкі і групы.

 

Д/С №45 (вул.Сухамбаева, 5 у раёне вул. Горкага, тэл. 43-72-28)

 

Па бацькоўскіх водгуках у інтэрнэце на 5.06.2015 г. у рэйтынгу папулярнасці  садок №45 займаў 3 месца ў Гародні.


Тры гады назад у Ленінскім раёне нашага горада ў дзяцячым садку  №45  з мастацка-эстэтычнай скіраванасцю па ініцыятыве бацькоў была створана першая  беларуская рознаўзроставая група, найперш дзякуючы намаганням Наталлі Кісель  і аддзелу адукацыі гарвыканкаму.


Для кансультацыі па пытаннях стварэння  беларускай групы ў наступным навучальным годзе Вы можаце затэлефанаваць у Гарадзенскі бацькоўскі камітэт беларускай групы: МТС 298891853, Вэлкам – 293378574, эл. адрэса: – [email protected] (Кісель Наталля)

 

У  2014-2015 навучальным годзе ў гэтым садку па ініцыятыве бацькоў была створана другая  беларускамоўная група. Пры стварэнні новых беларукіх груп неабходна тэлефанаваць у аддзел адукацыі  Ленінскага раёна (вул.Савецкая,14, каб 253, Рэкець Наталля Пятроўна і Чурак Наталля Аляксандраўна) -74-07-85.

 

Для адкрыцця новай групы, як сказала метадыст сектара дашкольнай адукацыі Наталля Чурак, трэба сабраць да 15 жадаючых бацькоў. І зрабіць гэта неабходна да 1 красавіка. Аддзел дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна можа дапамагчы ў камплектацыі такой групы. Бо бацькі па Канстытуцыі  РБ  маюць неад’емнае права выхоўваць сваіх дзяцей  на беларускай мове. Перашкодаў у стварэнні  беларускіх груп ў садку №45  таксама не чынілі, наадварот – дапамагалі.

 

Рабочы тэлефон сектара дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна: 74-07-85 (Рэкець Наталля Пятроўна)

Рабочы тэлефон галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-04-02, 72-04-83

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).

 

                                                     

Д/С №54 (вул.Урублеўскага,74, тэл.43-45-51)

 

Гэты садок па справаздачах аддзела адукацыі лічыцца беларускім. Там шэсць беларускіх групаў. Бацькі і выхавацелі кажуць, што там  вучаць і беларускія словы. Выхавацелі і нянячкі пастаянна па-беларуску з дзецьмі не размаўляюць.

 

 

Беларускія класы.

 

У Гродне базавымі беларускімі школамі на сёння з’яўляюцца СШ №32 (Ленінскі раён), СШ №34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць вопыт арганізацыі беларускага навучання. Навучальны год у беларускіх класах СШ №32, ў СШ №34 і гімназіі №10 закончылі 25 чалавек.

 

Іх бацькі задаволены навучанннем і запрашаюць да іх  далучацца ў 1, 2, 3, 4, 5 беларускія класы. Школы знаходзяцца  ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.

 

Гімназія №10- у цэнтры горада (асобнага беларускага класа тут няма).

 

СШ №32 (“Дзевятоўка”, вул.Ліможа,11)


Тэлефон сакратара школы №32: 41-31-92

Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.43-64-03, МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)

E-mail: [email protected]

Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)

 

СШ №34 ( “Вішнявец”, вул.Індурская шаша, 14)


Тэлефон сакратара школы №34: 56-73-13

Завуч пачатковай школы №34: Гудач Андрэй Мікалаевіч; п.т.51-39-75.

Е-маіl : [email protected]

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).

 Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66

Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 (Буднік Іван Фёдаравіч)

Эл.пошта: [email protected]

 

Калі Вы сапраўды хочаце, каб Вашыя дзеткі ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас!  Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе!Так рабілі ўсе нашы суседзі!


Дык будзьма  беларусамі!


Каб быць беларусамі: Школы і садкі Гродна, дзе вучацца па-беларуску


Школы Гарадзенскага раёна, дзе вучацца па-беларуску

Будзьма беларусамі: геаграфія мясцін Гарадзеншчыны, дзе вучацца па-беларуску