Гарадзенцы зноўку массава кінуліся скупляць бытавую тэхніку

Прадаўцы бытавой тэхнікі адзначаюць, што выручка амаль параўнальная з леташнім снежнем.

 

У “Пятым элеменце” ужо ўсюды падвышаюцца кошты. Цэны за суткі выраслі на 20%. У асноўным кошт вырастае на 2-3 мільёны. Растэрміноўку ўжо адмянілі, толькі крэдыт.

align=”” alt=”крамы, тэхніка, таргоўля” width=”725″ height=”544″ > 

У “Кароне тэхна” сітуацыя падобная: людзі бяруць усё што можна і на што хапае грошай. У першую чаргу ноўтбукі, тэлевізары і фотаапараты. Цэны там яшчэ не паднялі, ды і растэрміноўка ёсць. Некаторыя людзі цэлы дзень стаяць, каб аформіць заказ у растэрміноўку.

 

У краме “Атлант” людзі скупляюць ўсё, пачынаючы ад ноўтбукаў і заканчваючы лядоўнямі. За ўчарашні дзень там выручка была такая ж, як падчас тарговай ліхарадкі ў снежні. Але і там ужо падымаюць цэны. У асноўным усё даражэе на 300-600 тысяч.

 

Зараз буйныя крамы бытавой тэхнікі пачалі падымаць кошты на прадукцыю, што падштурхоўвае спажыўцоў рабіць пакупкі як мага хутчэй. На касах назіраюцца велізарныя чэргі, усе стараюцца паспець патрациць грошы цяпер, пакуль жаданая тэхніка не стала недазваляльна дарогай.

 

Самі пакупнікі не адмаўляюць, што прыйшлі ў краму з-за скачка даляра. 

 

Прывіды крызісу: Гарадзенцы скупілі амаль усю валюту ў абменніках