![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000052004.jpg)
Астрынская царква Праабражэння Гасподняга святкуе 150-годдзе
З гэтае нагоды ў суботу ў храме адбудзецца ўрачыстае служэнне Боскай літургіі, якую ўзначаліць высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. У нядзелю прыхажан парадуе сваім выступам хор духавенства Гродзенскай епархіі.
Як прыход рыхтуецца да ўрачыстасці, глядзіце ў відэарэпартажы ад выпускніцы гарадзенскай “Медыястудыі” Інгі Мармыш.