Холі ColorFest пад Гродна, гарадскія львы і гандлёвая агонія: топ навін мінулага тыдня

|

Беларускай дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце – 24 гады

24 гады таму, а менавіта 25 жніўня 1991 года, Вярхоўны савет БССР прыняў рашэнне надаць Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ад 27 ліпеня 1990 года статус канстытуцыйнага закону. Менавіта гэтая падзея зрабіла нашу краіну цалкам незалежнай. На сусветнай арэне Беларусь паўстала як асобны паўнавартасны палітычны суб’ект.

Гарадзенцы зноўку массава кінуліся скупляць бытавую тэхніку

На фоне скачка даляра гарадзенцы зноў кінуліся скупляць бытавую тэхніку. Са слоў прадаўцоў, рост попыту ў буйных сетках электронікі вырас у разы. У большасці крам назіраюцца велізарныя чэргі.

 

Незвычайныя спаборніцтвы, што адбываюцца ў польскім Аўгустове ўжо 20 год, сёлета ўпершыню прайшлі і на беларускай частцы каналу. 22 жніўня на шлюзе Дамброўка спаборнічалі незвычайныя самаробныя караблі, таксама прайшоў турнір па футболе ў балоце.

Скончваецца прыём прац на фотаконкурс ад Мовы Нанова

Засталіся апошнія дні, калі можна даслаць здымкі на конкурс “Беларускае лета” ад курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” і выйграць лічбавы фотаапарат. 

 

У футбольнага “Нёмана” з’явіўся свой уласны жывы талісман

Алень Давіда з гарадзенскага заапарка цяпер з’яўляецца талісманам футбольнага клуба “Нёман”. Пра гэта паведаміла прэс-служба гарадзенскага клуба.

“Чароўны пакой для асаблівых дзяцей” – далучыся да новага праекта дзіцячага хоспіса

Гродзенскі дзіцячы хоспіс распачаў збор сродкаў на стварэнне сэнсарнага пакою, дзе маюць праводзіцца інтэрактыўныя адукацыйныя і інтэграцыйныя заняткі з цяжкахворымі і невылечнымі дзецьмі.

Ад Ліды да Клайпеды на хэндбайку: інвалід-вазочнік Аляксандр Аўдзевіч даехаў да мора

Аляксандр Аўдзевіч, кіраўнік Лідскай міжраённай арганізацыі Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, здзейсніў падарожжа ад Ліды да Клайпеды за 9 дзён. Пад час падарожжа ён вёў адмысловы відэадзённік, з ролікаў якога пазней плануе змантаваць фільм.

 

Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Мастоўскі раён

“Твой стыль” працягвае сваю краязнаўчую экспедыцыю па цікавых месцах у розных кутках Гарадзеншчыны. Гэтым разам наш шлях у межах праекта “85 разынак Гарадзеншчыны” ляжыць у Мастоўскі раён.

 

Каляровыя, мокрыя і шчаслівыя – такімі гарадзенцаў вы яшчэ не бачылі! (шмат фота)

Апошнія выходныя лета расфарбавалі гарадзенцаў ва ўсе колеры вясёлкі: 29 жніўня горад апанаваў фестываль фарбаў Холі ColorFest.

Лукамор’е па-гарадзенску паўстала ў Каробчыцах

Пленэр рэзчыкаў па дрэву, што ўжо сёмы раз праходзіць ў гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”, 25 жніўня скончыў сваю працу. Майстры зрабілі завяршальныя штрыхі на скульптурах, а іх героі  хутка знойдуць свае месцы на тэрыторыі парка пры маёнтку.

“Крамбамбуля” прэзентуе ў Вільні апошні альбом і самараспускаецца (як атрымаць бясплатную візу на канцэрт)

Беларускі гурт “Крамбамбуля” прэзентуе новы альбом “Чырвоны Штраль” у Вільні 7 лістапада. Пасля чаго калектыў плануе “сысці ў лясы партызаніць”.

Гіртс Карлсанс: Калі “Нёман” не разлічыцца да 1 верасня, мой агент дашле лісты ў ФІФА і УЕФА

Над гарадзенскім “Нёманам” навісла пагроза зняцця ачкоў у чэмпіянаце краіны. Старшыня гарадзенскага клуба Іван Варсовiч распавёў “Прессболу” аб прычынах турботы гарадзенцаў.

 

Гарадзенскія львы: гісторыя і сучаснасць

Гродна – гэта горад, у якім ёсць шмат цікавостак. Адны ляжаць на паверхні, а іншыя становяцца прыкметныя, калі да іх прыгледзецца. Як аказалася, у нашым горадзе водзяцца нават львы. Не сапраўдныя, канешне, а ў якасці ўпрыгожванняў на будынках.

Тыповая Горадня. Перадгісторыя

Тыповае будаўніцтва тыповых гарадзенцаў – якое яно? “Твой стыль” пачынае новы праект, прысвечаны мінуламу і сучаснаму гарадзенскіх мікрараёнаў, у якіх пражывае пераважная частка карэнных, “тыповых” гарадзенцаў.