![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000052190.jpg)
На пешаходным пераходзе на Соламавай матацыкліст сутыкнуўся з Mercedes
У аўтамабіля пашкоджана правая пярэдняя дзверка. Матацыкл быў вельмі моцна пашкоджаны, ад удару адарваліся некаторыя запчасткі. Увечары таго ж дня яшчэ не было вядома, хто з удзельнікаў дарожнага руху справакаваў здарэнне, супрацоўнік ДАІ адмовіўся каментаваць гэта.
Кіроўца Mercedes расказаў сайту AutoGrodno.by, што рухаўся з боку Фолюша і ў гэтым месцы разварочваўся, а матацыкліста не заўважыў.