![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000052195.jpg)
У Гродне ўзгадалі дзяцей, якія загінулі на дарогах вобласці
Падчас акцыі на плошчы ўстанавілі роставыя фігуры хлопчыкаў і дзяўчынак з імёнамі, датай і месцам трагедыі. Побач з фігуркамі загінулых дзяцей супрацоўнікі ДАІ запалілі лампадкі, пасля чаго праваслаўныя і каталіцкія святары памаліліся за памерлых. У канцы акцыі школьнікі запусцілі белыя шары ў неба. Яны сімвалізавалі душы загінулых дзяцей.
Пасля мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ распавялі практычна пра кожны трагічны выпадак з дзіцём. За апошнія 5 гадоў у дарожна-транспартных здарэннях загінула 14 дзяцей. Але інспектары адзначаюць, што дзіцячы траўматызм ужо памяншаецца дзякуючы прафілактычнай працы.