У Гродне гісторыкі паспрабуюць разгадаць “загадку Каліноўскага”
Кніга зусім нядаўна выйшла ў выдавецтве Зміцера Коласа і з’яўляецца зборнікам па выніках навуковай канферэнцыі, якая прайшла ў Лондане вясной 2014 г. У канферэнцыі бралі ўдзел беларускія даследчыкі Аляксандр Краўцэвіч, Аляксандр Смалянчук, Аляксандр Радзюк, Андрэй Унучак. Бралі ўдзел таксама вядомыя англійскія знатакі беларускай літаратуры і гісторыі Джым Дынглі і Арнольд Макмілін.
Большасць матэрыялаў прысвечаны асобе Каліноўскага ў беларускай культуры, літаратуры, тэатры. Аўтары спрабуюць даць адказ на пытанні кім быў Каліноўскі, ці можна сёння зразумець гэтага чалавека, як фармаваўся міф пра яго і якую ролю адыйграў у гісторыі Беларусі.