Што зрабіць са старым ясенем у парку Жылібера? Конкурс працягнуты да 25 верасня
Пасля выхаду матэрыяла гарадзенскага блогера Мечыслала Супрона, мэр Гродна зацікавіўся праектам і прапанаваў “Твайму стылю” правесці конкурс ідэй па стварэнні паркавай скульптуры са старога ясеня ў парку Жылібера. Пераможца атрымае магчымасць рэалізаваць свой праект!
Умова конкурсу: трэба захаваць ніжнюю частку ствала дрэва і, па магчымасці, выкарыстаць гадавыя кольцы. З прапанаваных варыянтаў выберуць пераможцу шляхам анлайн-галасавання.
Свае ідэі можна дасылаць на адрас [email protected]. Рэдакцыя будзе прымаць прапановы да 25 верасня, 23.59.
Прапановы павінны быць падпісаныя імём і прозвішчам, а таксама нумарам тэлефону.
Ідэя можа выглядаць як-небудзь так:
Але чым падрабязней апісанне і эскіз – тым лепей!
Нагадаем, вядомы гарадзенскі блогер Мечыслаў Супрон прапанаваў выкарыстаць стары ясень у парку, каб стварыць арыгінальны турыстычны аб’ект, які раскажа пра гісторыю горада.
Блогер прапанаваў зрабіць са старога дрэва незвычайны і карысны манумент. Аналагам паслужыў прыклад з Нямеччыны, дзе на зрэзе старога дрэва пазначылі кожную важную падзею з жыцця Бонна.
Мечыслаў адзначае, што з гарадзенскага дрэва можна зрабiць штосьці падобнае. Ён лiчыць, что ясеню не 230 гадоў, як усе думаюць. Па яго падлiках, дрэву больш за 300 год. Дыяметр дрэва складае 3,38 м, у абхваце – 5,3 м.
За апошні час гарадскія ўлады часцей сталі падтрымліваць моладзевыя праекты. Апошнім прыкладам можа паслужыць сцяна ля падножжа Новага замка. Ёсць верагоднасць таго, што і ў вас з’явіцца магчымасць зрабіць наш горад лепш.