![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000052464.jpg)
Фотафакт: Віктар Шалкевіч дае жару ў Львове
Фотаздымкі з канцэрту вядомы гарадзенскі бард і актор Віктар Шалкевіч размясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Віктар Шалкевіч і Юрый Хілавец выступілі ў Львове ў межах IV Украінска-Польскага “Фестывалю партнёрства”, які праходзіў з 3 па 6 верасня разам з Кангрэсам культуры Усходняга партнёрства. У дворыку Львоўскай ратушы выступілі гурты з Польшы, Украіны, Грузіі, Нямеччыны і Беларусі.