Хутка выбары: гарадзенцаў пачынаюць карміць яблыкамі

|

Акцыя стартавала ў Гродне ў пяці людных месцах. Акрамя раздачы яблыкаў, моладзь дэманстравала сваю творчасць.

 

 

Акцыя “Наш год – наш выбар!” працягвае эстафету добрых спраў моладзі. Яблыкі сімвалізуюць ураджай, плады працы і дасягненні моладзі. А таксама дасягненні дзяржавы больш чым за 20 гадоў незалежнасці, – распавяла актывістка БРСМ.

 

У адным з месцаў у пэўны момант зайграла вядомая песня “Грай” гурта “Ляпіс Трубяцкі”. Хоць яна мае выразны палітычны пасыл, гэта нікога не збянтэжыла.

 

Ад бясплатных чырвоных яблыкаў са стужачкамі ніхто не адмаўляўся. Некаторыя шчасліўчыкі атрымалі па некалькі штук.

– Буду кожны дзень прыходзіць і браць яблыкі, смачныя аднак. А вось на выбары не пайду, – распавёў мінак Аляксандр. Актывісты адзначаюць што іх акцыі толькі пачынаюцца, наперадзе яшчэ кілаграмы яблык.