Фотафакт: Слон вярнуўся ў Гродна

|

Сапраўды, у Гродна прывезлі слана, але ён прыхапіў з сабой яшчэ некалькі сяброў, з якімі разам затрымаецца ў горадзе да 4 кастрычніка.

З 19 верасня гараджане змогуць наведаць выступленне прыезджага цырка шапіто “Дзіва”. Артысты падрыхтавалі для гледачоў новую ўнікальную праграму “Майстры Цырка”.

На арэне, якую ўжо пачынаюць будаваць каля гіпермаркета “Алмі”, выступяць артысты-эквілібрысты, паветраныя гімнасты, акрабаты і іншыя. Акрамя таго, гледачы змогуць убачыць i ўнікальныя нумары: “Дзеці і слон” і “Свабода коней і поні”.

 

Цырк будзе працаваць з 19 верасня па 4 кастрычніка. Кошт квіткоў ад 90 да 250 тысяч рублёў. Дзецям да трох гадоў уваход бясплатны.