Хутка ў Гродне: купіў каву і атрымаў пажаданне

|

“Кава Саўнд” будзе пазіцыянаваць сябе як самая добрая кава ў горадзе, таму тут запусцяць “чарговую порцыю дабрыні” для гарадзенцаў. На донцы кубачка можна будзе знайсці пазітыўныя прадказанні і парады. Пасланні заўсёды будуць розныя.

Наш фармат – невялікая кавярня з прыемнай музыкай і смачнай кавай. Калі вы прыйдзеце да нас – вы адразу станеце нашым сябрам, нездарма наш слоган абвяшчае “kindly koffeee bar” (добры – кава-бар).


Мы хочам прапанаваць якасны і даступны прадукт. Для кожнай катэгорыі насельніцтва ў нас знойдзецца нешта асаблівае. Дастаткова будзе прыйсці да нас на адкрыццё і прыняць рашэнне для сябе, наколькі вам пасуе наша кавярня.


Можам сказаць толькі тое, што мы па-сапраўднаму любім тое, што робім, і пастаянна будзем удасканальвацца, каб стаць яшчэ лепш, – распавяла уладальніца Ірына.

Сетка кавярняў “Кава Саўнд” ужо працуе практычна па ўсёй Беларусі. У Гродне новая ўстанова будзе працаваць у старой камяніцы па вуліцы Ажэшкі. Уладальнікі плануюць адкрыццё на канец верасня.