Парад жалезных рыцараў на Лідчыне

Плануюцца выступы гуртоў “Рокаш”, “Дети понедельника”, “Утро”, “B.N.” і інш. Абяцаецца вогненнае шоў, спабор самапалаў, парад па горадзе з наведваннем Лідскага замка і выступам рыцараў, спабор для матацыклістаў, эратычнае шоў.

Арганізатары абяцаюць арганізаваць гарачае харчаванне, гарачы душ і шапік з Лідскім півам. Для дзяўчын за рулём матацыклаў уезд бясплатны. Байк-фест адбудзецца 28-30 жніўня ў летніку “Бярозка” ў 15 кіламетрах ад Ліды.

Здымак паводле devoidofrights.ucoz.ru