Надвор’е ў Гродне і вобласці на выходныя: цёпла і амаль без ападкаў

|

18 верасня надвор’е ў Гродне і на Гарадзеншчыне будуць вызначаць цёплыя паветраныя масы з поўдня Заходняй Еўропы. Атмасферны ціск будзе расці. Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

 

Тэмпература паветра днём ў Гродне +21…+23ºС, па вобласці +21…+26ºС.

 

19 верасня будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 4-9 м/с.

 

Тэмпература паветра ноччу +11…+16ºС, днём +17…+22ºС.

 

20 верасня ў Гродне і Гродзенскай вобласці ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

 

Тэмпература паветра ноччу +7…+12ºС, днём +16…+21ºС.

 

З сыходам спёкі вады ў Нёмане паціху большае, але ўсё яшчэ крытычна мала. Узровень вады падвысіўся і па стане на 17 верасня склаў 19 см. Тэмпература вады +16 °С. 

 

Нёман мялее і прыносіць гісторыкам новыя знаходкі


Крыніца фота: Тыпічны гарадзенец