Мандарыны патанелi

|

Па некаторых пазіцыях кошты знізіліся на 7-15%. Такая тэндэнцыя назіраецца ва ўсіх рэгіёнах краіны, у прыватнасці ў Магілёве, Воршы, Гродна і іншых гарадах. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента цэнавай палітыкі, начальнік упраўлення па кантролю за ўтрыманнем коштаў і тарыфаў Мінэканомікі Беларусі Аляксандр Курыльчык.

Ён нагадаў, што з 14 студзеня бягучага году Мінэканомікі сумесна са спецыялістамі Мінгандлю і Камітэта дзяржкантролю ажыццяўляюць праверкі ўзроўню коштаў у гандлёвых арганізацыях і на рынках. Вынікі праверак у шэрагу выпадкаў прадэманстравалі грубае падвышэнне коштаў на прадукты і іншыя спажывецкія тавары. Падвышэнне рознічных коштаў складае ад 5 да 70%. Да парушальнікаў парадку коштаўтварэння прымяняюцца штрафныя санкцыі памерам да 40 базавых велічыняў.

У некаторых выпадках Мінэканомікі рыхтуе заявы ў ліцэнзуючыя органы аб пазбаўленні ліцэнзій за парушэнне парадку коштаўтварэння. Па меркаванні Аляксандра Курыльчыка, надалей кошты на айчынныя тавары не павінны значна падвысіцца.