Дзень беларускай пісьменнасці ў Смаргоні

Галоўнымі месцамі правядзення свята 6 верасня абраны цэнтральная гарадская плошча і летні амфітэатр у гарадскім парку. На сцэне цэнтральнай плошчы адбудуцца святочная цырымонія адкрыцця Дня беларускай пісьменнасці, канцэртныя выступы і ўзнагароджанні пераможцаў нацыянальнага спабору “Мастацтва кнігі” і рэспубліканскага спабору на лепшы твор у паэтычным, празаічным і драматургічным жанрах, у вобласці літаратурный крытыкі, дзіцячай літаратуры.

Цягам дня ў гарадскім парку адбудзецца фестываль кнігі і прэсы, сярод тэматычных стэндаў – “СМІ Гродзеншчыны”. Чакаюцца сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі.

Паводле БЕЛТА

Здымак паводле litu.us