Старинную мельницу в Лидском районе хотят превратить в уникальный туристический объект

Раней двухпавярховы вадзяны млын з бутавага каменя і цэглы агульнай плошчай 277,4 кв.м належаў саўгасу “Лідскі”, але будынак даўно не выкарыстоўваўся і паступова прыходзіла ў заняпад. Аднак і ў занядбаным выглядзе млын з камінам і чарапічным дахам, размешчаны ля вады, выглядаў у турыстычным аспекце прывабна.

 

Ці могуць млыны пад Гродна стаць турыстычнымі аб’ектамі?

 

Сярод умоў, якія Гродзенскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржмаёмасці выставіў перад продажам, – ажыццяўленне пакупніком прадпрымальніцкай дзейнасці на аб’екце на працягу трох гадоў з моманту ўключэння ў гаспадарчы абарот і не пазней за два гады з моманту куплі-продажу.

 

Як распавёў дырэктар кампаніі Генадзь Конан, фірма плануе ўкласці ў рэнавацыю млына значныя сродкі, вядуцца пошукі інвестара альбо адпаведнага гранта. Неабходны сур’ёзны рамонт будынка. Зусім нядаўна часткова разбураны дах зваліўся канчаткова, яго прыйдзецца аднаўляць у поўным аб’ёме. Экспертыза будынка паказала, што падмуркі і сцены могуць выконваць свае функцыі, аднак іх неабходна грунтоўна ўмацаваць. Унутры млын пусты, а значыць прыйдзецца будаваць ці набываць сам млынавы механізм. Акрамя таго, каб кола млына ў будучыні зноў магло круціцца і прыводзіць у рух жорны, трэба будзе ачысціць цяпер забалочаны канал рэчкі Жыжмы. Паралельна пачалася распрацоўка архітэктурнага і будаўнічага рашэння.

 

Плануецца, што млын стане шматфункцыянальным будынкам універсальнага прызначэння. Сюды будуць вадзіць экскурсіі, ладзіць фотасесіі, тут, магчыма, з’явіцца кафэ і гасцініца, а таксама міні-гідраэлектрастанцыя. У будучыні таксама млын будзе выкарыстоўвацца па прызначэнню: арганізуюць дэкаратыўны памол збожжа і пачастунак турыстаў выпечанымі з атрыманай мукі кандытарскімі вырабамі. Такім чынам млын атрымае другое жыццё і стане прывабным турыстычным аб’ектам, яго плануецца ўключыць у мясцовыя турыстычныя маршруты.

 

Адначасова турфірма “Адрас лета”, у якой ужо ёсць багаты вопыт арганізацыі ўнутрыбеларускіх тураў, плануе распрацаваць арыгінальныя анімацыйныя праграмы. Акрамя таго, Генадзь Конан ужо пачаў пошукі дакладнай інфармацыі аб паходжанні млына, каб надаць мястэчку гістарычны каларыт. Хутчэй за ўсё, ён з’яўляўся часткай старадаўняга панскага фальварка, у які ўваходзіў палац, крухмальны завод, бровар, кузня, стайня, карчма і іншыя пабудовы. “Адрас лета” плануе ажыццявіць намечаныя планы за 2-3 гады.

 

Дворышча вядома амаль 500 гадоў. Першая згадка пра паселішча і першага яго ўладальніка, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, маршалка Юрыя Іллініча адносяцца да 1524. З 1569 Дворышчам валодаў найбуйнейшы магнат ВКЛ Мікалай Радзівіл Сіротка, а з 1578 і да канца ХVIII стагоддзя – езуіты. Аграгарадок знакаміты сваёй конефермай, дзе разводзяць племянных коней спартыўнай тракененскай пароды, а таксама поспехамі коннага аддзялення дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №4, сярод выхаванцаў якога нямала майстроў спорту.