На “Мова Нанова” расказалі пра маркі і філатэлістаў

Чаму тэма філатэліі выклікае столькі цікавасці?

 

Ніколі не разумеў, як можна аддаць сотні тысячаў еўра за маленькі кавалачак паперы, да таго ж пагашаны штэмпелем. А такіх прыкладаў на занятках было прыведзена даволі. І неабавязкова гэта нейкія вельмі старыя маркі.

 

Вось, напрыклад, марка 2001.

align=”” alt=”Мова Нанова Гародня паштовыя маркі” width=”720″ height=”489.6″ ratio=”90″>

 

Гэта марка вядомай акторкі з цыгарэтай была выдадзена вялікім накладам, але з-за забароны на курэнне, якая было ўведзена акурат у гэты час, практычна ўвесь наклад быў знішчаны і захавалася толькі 30 асобнікаў. Запрошаны на заняткі эксперт па марках Андрэй Мялешка кажа, што сёння такая марка каштуе 54 тысячы еўра. Google дае і большыя лічбы: 94 тысяч долараў, 110 тысяч… А ёсць маркі, якія каштуюць мільёны. Паглядзець іх можна проста забіўшы ў пошукавік словазлучэнне “most expencive post stamps” (самыя дарагія паштовыя маркі).

 

Гэта адзін з найбольш знакамітых філатэлістаў.

 

Яго прозвішча Ферары добра знаёмае аўталюбіцелям і заўзятарам аўтагонак. Так Ферары – гэта шырока вядомая марка аўто. Але не толькі гэтым ён быў знакаміты, а яшчэ і сваёй калекцыяй марак. За сваё жыццё Піліп Ферары здолеў сабраць усе маркі свету! Калі ён прыязджаў на выставы, яго мінімальная прэзентацыя складала 20 залаў! Па яго смерці калекцыю марак прадавалі на аўкцыёнах па ўсім свеце некалькі гадоў.

 

А гэта сябар Піліпа Ферары Тэадор Шампіньён.

 

Гэты чалавек стаў знакамітым тым, што па смерці Піліпа Ферары ўпершыню пачаў падрабляць маркі з яго калекцыі і прадаваць іх. Так ён зарабіў добры маёнтак. Цікава, што дзякуючы гэткай незаконнай дзейнасці ён не толькі трапіў на марку, але і заняў сваё асаблівае месца ў гісторыі філатэліі. У наш час тыя падробкі, што друкаваў Тэадор Шампіньён, каштуюць часам у разы болей за сапраўдныя маркі з калекцыі Піліпа Ферары.

 

А гэта самая першая марка ў свеце, яна была надрукавана аграмадным накладам і таму сёння не каштуе надта шмат, хоць і з’яўляецца першай.

 

А вось марка ад якой пачынае адлічвацца гісторыя беларускай філатэліі.

 

Цікавінкі пра маркі можна паглядзець у прэзентацыі ніжэй:

 

Маркі не заўсёды прысвечаны вельмі паважным падзеям ці людзям. У гэтым можна пераканацца тут:

 

Андрэй Мялешка не здолеў адказаць на пытанне ўдзельнікаў, да якога моманту варта займацца збіральніцтвам марак. Але эксперт прыгадаў як даўно, яшчэ ў школьныя часы, выйграў рэдкую і даволі каштоўную марку ў свайго прыяцеля. Памятаеце, клалі адну марку, на яе клалі іншыя маркі “роўнага наміналу”, а потым лёгкім, але хуткім рухам далоні спрабавалі перакуліць маркі на адваротны бок? Хто перакульваў – забіраў перакуленыя маркі сабе.

 

Тэма марак і філатэліі мо таму нам і цікавая, што яна напрасткі акунае нас з галавой ў дзяцінства. Прабачце за перафраз.

 


 

Фота Ірыны Новік