![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000053990.jpg)
Літоўцы нелегальна перайшлі беларускую мяжу каб “палюбавацца маляўнічымі мясцінамі”
Неўзабаве ў 100 метрах ад мяжы былі затрыманыя трое жыхароў горада Шальчынінкай, якія патлумачылі, што ў Беларусь прыйшлі палавіць рыбу і палюбавацца маляўнічымі месцамі. Аднак месцы там хутчэй кантрабандныя, чым турыстычныя, адзначылі ў памежным камітэце.
Парушальнікі мяжы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання пагранатрада для разбіральніцтва. Праваахоўныя органы высвятляюць сапраўдныя мэты і матывы літоўскіх грамадзян.
Фота grodnonews.by