Надвор’е ў Гродне: ідуць халодныя выходныя з начнымі замаразкамі

|

Сёння ноччу на большай частцы вобласці прайшлі замаразкі -1…-6ºС, у Гродне -1…-3ºС. Яны працягнуцца і ў бліжэйшыя дзве ночы. 10 кастрычніка тэмпература знізіцца да -3…-8 ºС, 11 кастрычніка – да -1…-6 ºС, месцамі -8ºС.

 

Сёння, 9 кастрычніка, чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў, вецер паўночны 3-8 м/с. Тэмпература +5…+7º у горадзе, па вобласці +3…+8ºС.

 

У суботу і нядзелю, 10-11 кастрычніка, чакаецца пераменная вобласці без ападкаў, вецер паўночны і паўночна-усходні 3-8 м/с. Тэмпература днём +3…+8ºС.

 

Пачатак наступнага тыдня адзначыцца падобным надвор’ем. Ноччу каля 0ºС і троху вышэй за нуль, удзень +5…+7ºС. Вецер усходні 6-8 м/с, у парывах да 12 м/с. Будзе вельмі воблачна, а ў сераду магчымыя дажджы з мокрым снегам.

 

Фота greenbelarus.info